Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу з нагоды 85-годдзя гістарычнай адукацыі ў МДУ імя А.А.Куляшова

4 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова.

"Гісторыя мае важнейшае значэнне ў жыцці грамадства і дзяржавы. Паколькі яна не проста адлюстраванне мінулага. Гэта аснова выбару шляху развіцця краіны з апорай на самаідэнтычнасць, унікальныя духоўныя, культурныя, маральныя каштоўнасці народа. У іх фарміраванні асаблівая роля належыць прафесійным гісторыкам: ад школьных педагогаў да вучоных-акадэмікаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы плённай працы выкладчыкаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце падрыхтаваны многія заслужаныя настаўнікі, палітолагі, журналісты, дзяржаўныя дзеячы. "Глыбокія навуковыя даследаванні, якія вядуць выпускнікі гістарычнага факультэта, з'яўляюцца важкім укладам у асэнсаванне нашай нацыянальнай спадчыны, выхаванне ў моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за мінулае і сучаснае Беларусі, - канстатаваў Прэзідэнт. - Упэўнены, што і ў далейшым універсітэт захавае высокі статус аднаго з вядучых цэнтраў гістарычнай адукацыі краіны".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў студэнтам, супрацоўнікам і выпускнікам ВНУ поспехаў у працы, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, здароўя і дабрабыту.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь