Прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сістэма дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі", якая прысвечана 25-годдзю Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

    "Праводзімы сёння форум з'яўляецца важнай падзеяй для нашай краіны. Паколькі падрыхтоўка і атэстацыя навуковых кадраў - неабходная ўмова інавацыйнага развіцця эканомікі і іншых галін жыццядзейнасці грамадства. Высокая роля ВАК у павышэнні прэстыжу і аўтарытэту беларускіх навукова-педагагічных школ, іх міжнародным прызнанні, адкрыцці новых імён у навуцы", - гаворыцца ў прывітанні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што абмен вопытам у гэтай сферы надасць магутны імпульс удасканаленню сістэмы дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.