Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

5 лютага 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і VI Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кніжны форум па праву стаў яркай падзеяй культурнага і духоўнага жыцця Беларусі. "Штогод ён адкрывае міжнародны каляндар прафесійных кніжных выставак, а нашы чытачы першымі могуць убачыць на адной пляцоўцы лепшыя навінкі айчынных і замежных выдавецтваў, сустрэцца як са знакамітымі, так і з маладымі пісьменнікамі і паэтамі", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі стаўленне да кнігі заўсёды было асаблівым, беражлівым, паважлівым, а пытанні захавання і эфектыўнага развіцця выдавецкай галіны застаюцца ў ліку важных дзяржаўных прыярытэтаў. "Упэўнены, што выстаўка і далей будзе садзейнічаць прапагандзе якаснай літаратуры і культуры чытання, паслужыць умацаванню міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

Удзельнікам і арганізатарам Мінскага кніжнага форуму Кіраўнік дзяржавы пажадаў плённай працы, вялікіх тыражоў і новых творчых поспехаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь