Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

6 лютага 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і V Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

"На працягу многіх гадоў гэты форум з'яўляецца значнай культурнай падзеяй у жыцці Беларусі, збіраючы вядомых публіцыстаў, пісьменнікаў і выдаўцоў з усяго свету, умацоўваючы прафесійныя і дзелавыя сувязі паміж імі. Кнігавыданне па-ранейшаму застаецца візітнай карткай нашай краіны, звязвае яе багатае гістарычнае мінулае і імкненне сучаснікаў да захавання і ўзбагачэння культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што гэта мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі кнігі як асновы адукацыі і духоўнага развіцця, пошуку новых ідэй і ўзаемавыгадных кантактаў у гуманітарнай сферы.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь