Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

3 лістапада 2017 года
Дарагія сябры!

Вітаю вас на адкрыцці XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Ісціна. Любоў і прыгажосць" - вельмі добра адлюстроўвае яго ганаровую місію: служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, зберагаць і прымнажаць лепшыя дасягненні нацыянальнага і сусветнага кінематографа.

Творчая гісторыя мінскага форуму - гэта сотні запамінальных кінапрэм'ер, мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі экрана, адкрыццё яркіх маладых талентаў, шырокая панарама ўнікальных і цікавых праектаў.

Упэўнены, што "Лістапад" стане значнай падзеяй гэтага года і будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі.

Жадаю ўдзельнікам фестывалю творчага натхнення, міру і дабрабыту, а яго гасцям - прыемных уражанняў і цёплых сустрэч!

Аляксандр Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь