Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі"

2 мая 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паспяховае развіццё прафесійнай журналістыкі з'яўляецца адным з важнейшых фактараў забеспячэння інфармацыйнага суверэнітэту любой краіны.

"Захаванне этычных норм, прынцыпаў сумленнасці і дакладнасці ў падачы навін, наяўнасць выразнай грамадзянскай пазіцыі - гэта прыкмета сур'ёзных друкаваных і электронных выданняў, якія выклікаюць давер, тэлевізійных праектаў, гатовых процістаяць выклікам сучаснасці", - падкрэсліваецца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, удасканальваючы і развіваючы медыясферу, напаўняючы яе цікавым і глыбокім аналітычным зместам, супрацоўнікі  сродкаў масавай інфармацыі павінны перш за ўсё працаваць на карысць народа і дзяржавы, захоўваць мір і згоду ў грамадстве, берагчы нацыянальнае адзінства.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям выстаўкі поспехаў у рэалізацыі намечаных мэт, пакарэння новых творчых вяршынь і высокіх рэйтынгаў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь