Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Магілёве

15 лістапада 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Магілёве.

"Спрадвеку на зямлі працавалі і перадавалі свае традыцыі нашчадкам самыя адказныя, добрасумленныя, мудрыя людзі. Дзякую ўсім, хто вырасціў і сабраў да апошняга зернетка наш хлеб - самае каштоўнае "беларускае золата", хто забяспечвае рэспубліку агароднінай, мясам і малаком", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сельскагаспадарчая прадукцыя ўсходняга рэгіёна краіны пастаўляецца ў дзясяткі краін свету і патэнцыял гэтай зямлі ацанілі буйныя айчынныя і міжнародныя вытворцы.

"Упэўнены, Магілёўшчына гатова паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад ёй задачы аграпрамысловай галіны. Паколькі галоўным рэсурсам рэгіёна з'яўляюцца яго жыхары, чые працавітасць і сіла духу заўсёды накіраваны на карысць роднай Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў працаўнікам вёскі і іх сем'ям моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх пачынаннях.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь