Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019"

12 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Барысаве.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў працаўнікоў вёскі Мінскай вобласці з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі, адзначыўшы, што ў рэгіёне вырасцілі 1,8 млн т збожжавых і зернебабовых культур. "Гэта на трэць больш, чым у мінулым годзе, - канстатаваў Прэзідэнт. - У гэтым годзе ўклад Міншчыны ў рэспубліканскі каравай - самы важкі. Вы з'яўляецеся лідарамі і па іншых ключавых паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што для атрымання такога выніку разам працавалі кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, аграномы, інжынеры, механізатары, вадзіцелі, работнікі элеватараў і сэрвісных службаў. "Аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны, - сапраўдныя героі нашага часу. Упэўнены, што і ў далейшым любоў да роднай зямлі, адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дапамогуць вам захаваць высокія пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі, а нашы ўраджаі з кожным годам будуць толькі багацейшыя", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь