Прывітанне ўдзельнікам Архірэйскага Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, удзельнікам Архірэйскага Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з пачаткам работы Архірэйскага Сабору.

    "Гэты сход архіпастыраў асабліва сімвалічны, паколькі праходзіць у дні стагоддзя з пачатку Вялікага Памеснага Сабору Расійскай Царквы і аднаўлення Патрыяршаства. Руская Праваслаўная Царква прайшла няпросты гістарычны шлях, на працягу стагоддзяў заставалася захавальніцай высокіх духоўных і маральных ідэалаў, прапаведавала справядлівасць, любоў, мір і стварэнне. І сёння яна карыстаецца нязменным аўтарытэтам, з'яўляючыся асновай яднання і згуртаванасці грамадства", - гаворыцца ў прывітанні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што праца Архірэйскага Сабору будзе значнай і плённай, а прынятыя рашэнні паслужаць добрай справе духоўнага ўдасканалення брацкіх народаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу і ўсім удзельнікам высокага сходу моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.