Прывітанне ўдзельнікам Архірэйскага Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, а таксама ўдзельнікам Архірэйскага Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з пачаткам работы Архірэйскага сабору.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў ходзе Архірэйскага Сабору будуць выпрацаваны важныя рашэнні, якія паслужаць высокім ідэалам міру і стабільнасці.