Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прывітанне членам спартыўнай дэлегацыі Беларусі на III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульнях

6 кастрычніка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам спартыўнай дэлегацыі Беларусі на III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Буэнас-Айрэс.

"Вы пераадолелі складаны кваліфікацыйны адбор і заслужылі права прадстаўляць Беларусь на спаборніцтвах у Буэнас-Айрэсе. Юнацкія Алімпійскія гульні адкрываюць дзверы ў свет вялікага спорту для юных спартсменаў планеты - самых моцных, вынослівых і амбіцыйных. Вы будзеце абараняць спартыўную славу Радзімы. Гэта высокая пашана і вялікая адказнасць", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што дзякуючы таленту, працавітасці і волі да перамогі беларускія спартсмены змогуць пакарыць алімпійскі п'едэстал. "Спартыўныя дасягненні стануць яркім пачаткам вашай кар'еры і пацвердзяць эфектыўнасць айчыннай сістэмы падрыхтоўкі атлетаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пажадаў членам спартыўнай дэлегацыі моцнага здароўя, сілы духу і ўдачы.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь