Прывітанне членам дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску

    Дарагія сябры!

    Гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і слаўная. Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўсёды ўпісаны ў летапіс перамог айчыннага і сусветнага спорту. Захапляемся іх мужнасцю, сілай духу  і воляй да перамогі.

    Быць годнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў – значыць паказаць на ІІ Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцей і найлепшы вынік. Яскравымі выступленнямі і бясспрэчнымі рэкордамі чарговы раз падняць краіну на п’едэстал спорту высокіх дасягненняў.

    Упэўнены, што нацэленасць на поспех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць нашу каманду да новых алімпійскіх вяршынь. Энергія роднай зямлі надасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў настроіць на бескампрамісную  і захапляючую барацьбу за медалі.

    Веру ў вас, жадаю моцнага здароўя, спартыўнай удачы і гучных перамог на славу нашай Беларусі!

    Аляксандр Лукашэнка