Прывітанне членам дэлегацыі Беларусі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане

    Членам дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на XXIII зімовых
    Алімпійскіх гульнях 2018 года ў г.Пхёнчхан (Рэспубліка Карэя)



    Дарагія сябры!

    У нялёгкай барацьбе вы заваявалі ганаровае права прадстаўляць Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя - XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў г.Пхёнчхан. Уся краіна з заміраннем сэрца будзе сачыць за вашымі выступленнямі, радавацца поспехам і суперажываць.

    Перакананы, што ў Паўднёвай Карэі вы зробіце ўсё магчымае для перамогі. Ва ўмовах абвостранай канкурэнцыі гэта няпростая задача. Тым больш каштоўнымі будуць вашы алімпійскія дасягненні, якія стануць лепшым укладам у выхаванне моцнай, здаровай нацыі, умацаванне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне і прыкладам для падрастаючага пакалення.

    Жадаю вам удачы, моцнага здароўя і перамог на славу нашай Радзімы!

    Аляксандр Лукашэнка