Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прыняты меры па стымуляванні інтарэсу інвестараў да асваення нетраў Беларусі

1 лютага 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім унесены змяненні ва Указ ад 3 кастрычніка 2011 года № 442 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў".

Дакументам вызначаюцца стадыі геалагічнага вывучэння нетраў, звязаныя непасрэдна з разведкай канкрэтнага радовішча, а таксама канкрэтызуюцца аб'ёмы затрат, што падлягаюць кампенсаванню ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Указ накіраваны на стымуляванне інтарэсу з боку патэнцыяльных інвестараў да асваення радовішчаў карысных выкапняў Рэспублікі Беларусь.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь