Прыняцце кадравых рашэнняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў Юрыя Амбразевіча Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя).

    Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Калечыца намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Ігара Поршнева - генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Рыгора Лаўшэнкі - рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі".