Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прыняцце кадравых рашэнняў

27 сакавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрага кадравых рашэнняў.

Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі.

Уладзімір Даманеўскі вызвалены ад пасады старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Леанід Заяц вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

На памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова ўскладзена выкананне абавязкаў старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.
Тэгі: Кадры
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь