Прыняцце кадравых рашэнняў
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Рыбакова Валянціна Барысавіча - пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Бялова Уладзіміра Уладзіміравіча - старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама;
Дарашэнкі Аляксандра Вітальевіча - старшынёй Драгічынскага райвыканкама;
Мацкевіча Алега Сяргеевіча - першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
Булаўкіна Андрэя Анатольевіча - старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама;
Пазняка Аляксандра Рыгоравіча - старшынёй Аршанскага райвыканкама;
Паскробкі Алега Рыгоравіча - старшынёй Салігорскага райвыканкама;
Налівайкі Паўла Уладзіміравіча - старшынёй Асіповіцкага райвыканкама;
Рубана Дзмітрыя Міхайлавіча - старшынёй Хоцімскага райвыканкама;
Дапкюнаса Андрэя Вадзімавіча - намеснікам Міністра замежных спраў;
Корбута Аляксандра Мікалаевіча - намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Баравулі Аляксандра Іванавіча - намеснікам Міністра спорту і турызму;
Марчанкі Аляксандра Анатольевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты";
Азарава Генадзя Пятровіча - генеральным дырэктарам ААТ "Віцязь";
Пацкевіча Сяргея Сцяпанавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі завод шасцерняў";
Марцуля Анатоля Яўгенавіча - генеральным дырэктарам ААТ "МВАВТ";
Кубракова Івана Уладзіміравіча - членам Віцебскага аблвыканкама;
Клішэвіча Сяргея Міхайлавіча - членам Мінскага гарвыканкама.
Узгадняючы назначэнні кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад іх ажыццяўляць свае паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме. "Вы ў няпросты час прыходзіце ў кіраўніцтва пярвічным звяном вертыкалі ўлады. Я вас вельмі прашу ажыццяўляць свае ўладныя паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме, каб я лішні раз не нагадваў вам аб тым, што вы старшыні райвыканкамаў і вы адказваеце за функцыянаванне гэтых тэрыторый", - сказаў ён.
"Разбярыцеся, з кім вы будзеце працаваць. Калі людзі ўжо наогул закасцянелі, ад іх трэба вызваляцца. Калі хочаце некаму даць шанц, будзе вельмі нядрэнна, - адзначыў Прэзідэнт. - Я прыхільнік таго, каб не рэзаць па жывым: розныя прычыны могуць быць, розныя стылі кіраўніцтва былі да вас. Таму дайце людзям шанц. Але гэты шанц не можа расцягнуцца на гады або доўгія месяцы - гэта літаральна месяц-два. Калі чалавек гатовы працаваць - няхай працуе".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на фарміраванне апаратаў кіравання на месцах, заклікаўшы вельмі акуратна выбудоўваць узаемадзеянне з работнікамі райвыканкамаў. "Сёння больш-менш зарплата нармальная, можна і запатрабаваць з людзей. Калі вы хочаце недзе нешта аптымізаваць, скараціць кіраўніцкі апарат, пакінуўшы пры гэтым грошы ў сябе (вы, напэўна, у курсе справы: мы менавіта з гэтага зыходзілі, прымаючы рашэнне па аптымізацыі), - калі ласка, гэта ўсё ў вашых руках", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Не менш важна работа з насельніцтвам, таму неабходна рэгулярна сустракацца з ім, падкрэсліў Прэзідэнт. "Яны гатовы слухаць любых лектараў, любых прапаведнікаў, але людзі хочуць бачыць кіраўніка, які надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі і можа сёння вырашыць іх праблемы, - заўважыў Кіраўнік дзяржавы. - Я не гавару, што вам трэба з раніцы да вечара, як брыгадзіру ў вёсцы ў свой час, хадзіць па дамах. Не. Вы вызначыцеся, як вы асабіста будзеце працаваць з людзьмі, у вас не так шмат прадпрыемстваў".
Прэзідэнт таксама нагадаў, што хутка пачнецца новы навучальны год і школы павінны быць поўнасцю гатовы да яго. "На салідным узроўні правядзіце гэту работу, каб дзеткі маглі пайсці і вучыцца адпаведным чынам", - паставіў задачу ён.
Звяртаючыся да Алега Мацкевіча, які ўзгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер галоўным выпрабаваннем для паўночнага рэгіёна краіны з'яўляецца ўборачная кампанія. "Яны заўсёды ў экстрэмальнай сітуацыі, але такога года, як гэты, наўрад ці ўспомняць. Сітуацыя напружаная, і Віцебскай вобласці давядзецца дапамагаць як належыць, каб не страціць збожжа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама нагадаў аб сваім даручэнні кіраўніцтву рэгіёна актыўней заняцца распрацоўкай новай структуры пасяўных плошчаў. "Трэба вырошчваць збожжавыя там, дзе яны дадуць добры эфект, - падкрэсліў ён. - У вас ёсць зіма для таго, каб падумаць, якія будуць севазвароты і якая будзе структура пасяўных плошчаў. Гэта для Віцебскай вобласці вельмі важна".
Было адзначана, што няпростыя ўмовы надвор'я ствараюць цяжкасці пры ўборцы ўраджаю ў краіне. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў пры неабходнасці арганізаваць перакідку тэхнікі з гаспадарак, якія справіліся з уборачнай, на адстаючыя прадпрыемствы. "Перакідка тэхнікі вельмі актуальная на сённяшні дзень. Асабліва ў Віцебскай вобласці, на поўначы Мінскай і Магілёўскай. Мы павінны гэта мець на ўвазе, - лічыць Кіраўнік дзяржавы. - Па цэнах трэба паглядзець, каб не былі пакрыўджаны кіраўнікі і вяскоўцы гэтых гаспадарак".
Назначэнне памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Пазняка старшынёй Аршанскага райвыканкама звязана з тым, што папярэдні кіраўнік рэгіёна вымушаны быў пакінуць пасаду па стане здароўя. Акрамя таго, такія буйныя раёны маюць патрэбу ў моцных кадрах, якія могуць паказаць прыклад астатнім раённым цэнтрам, у якім напрамку рухацца далей. "Сёння Орша не проста на слыху. Такіх у нас некалькі рэгіёнаў, і на прыкладзе Оршы мы павінны паказаць, як будзем іх развіваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што Аляксандр Пазняк - кіраўнік, які паглыблены ў гэтыя пытанні. Накіроўваць у раён новага чалавека збоку - значыць, адцягнуць мінімум на паўгода аднаўленне рэгіёна. "Яго рэканструяваць, мадэрнізаваць трэба. А вы чалавек, які ў гэта паглыблены. Гэта вам прэзідэнцкае даручэнне. Без маёй увагі вы там не застаняцеся. Я некалькі разоў у год там звычайна бываю, і для мяне гэта пытанне прынцыповае", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Узгадняючы назначэнне Алега Паскробкі, які раней працаваў першым намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на пасаду старшыні Салігорскага райвыканкама, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што той з'яўляецца адным з актыўных супрацоўнікаў групы, якая займаецца рэформай ЖКГ. Прэзідэнт лічыць, што Алег Паскробка павінен разам з іншымі спецыялістамі завяршыць работу ў гэтым напрамку. "Што датычыцца Салігорска, вы ведаеце, што там адбылося з кіраўніком. Таму вам давядзецца ўзнімаць імідж улады ў Салігорскім раёне", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер наведаць праблемныя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. "У маіх паездках (я ўжо хачу адкрыць гэты сакрэт) у Брэсце, потым на Магілёўшчыне, потым на Віцебшчыне першае пытанне ў раёне будзе "якія праблемныя гаспадаркі?". Паедзем, паглядзім на гэтыя праблемныя гаспадаркі", - сказаў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што адстаючым прадпрыемствам кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны ўдзяляць асаблівую ўвагу. "Не забывайце, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсіх гаспадарках не трэба. У вас тры-чатыры, можа, у некага пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваш твар. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць. Зразумела, і ўсе мае падначаленыя з гэтага будуць зыходзіць", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Брэсцкую вобласць ён мае намер наведаць у бліжэйшы час. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена арганізацыі ўборачнай кампаніі ў рэгіёне. "Нават для Брэста гэта важнейшае пытанне, нягледзячы на тое, што вы палавіну ўраджаю ўжо ўбралі", - адзначыў беларускі лідар.
"Вы мае прадстаўнікі на месцах. Вельмі прашу ажыццяўляць уладу так, як мае быць, каб людзі разумелі і адчувалі, што гэта ўлада ёсць", - падагульніў Прэзідэнт.