Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прыняцце кадравых рашэнняў

25 чэрвеня 2015 года

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Каўхуту Андрэя Марленавіча


Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Ахрамовіча Генадзя Уладзіміравіча


Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы

Назарука Ігара Васільевіча

 


Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія

Аляксандрава Аляксандра Мікалаевіча


Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба

Курдзюкова Валерыя Мікалаевіча


Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы

Турчына Аляксандра Генрыхавіча


памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці

Раўнейку Сяргея Васільевіча


памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці

Доўнар Вольгу Аляксандраўну


намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Машніну Алену Мікалаеўну


членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне

Фёдаравай Алы Генадзьеўны



Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у горадзе Беластоку (Рэспубліка Польшча)

Токара Мікалая Васільевіча


першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Сяркова Міхаіла Мікалаевіча


намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Белавуса Уладзіміра Мікалаевіча


намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама

Харытончыка Дзмітрыя Іванавіча


намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Крэйдзіча Міхаіла Мікалаевіча


старшынёй Пружанскага райвыканкама

Пачко Аляксандра Мікалаевіча


старшынёй Лунінецкага райвыканкама

Карабача Пятра Пятровіча


старшынёй Гарадоцкага райвыканкама

Шастакова Аляксандра Генадзьевіча



намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва

Шаўчэнка Святланы Аляксандраўны



намеснікам міністра па падатках і зборах

Лабовіча Андрэя Валянцінавіча



першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны

Татарыцкага Валянціна Баляслававіча


першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі

Самасейкі Мікалая Леанідавіча


першым намеснікам
Адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі

Сянько Віктара Сяргеевіча


членам Віцебскага аблвыканкама

Яўсеева Ігара Уладзіміравіча


членам Мінскага аблвыканкама

Чачукевіча Юрыя Валер'евіча


членам Мінскага гарвыканкама

Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае ў іх рабоце - гэта прафесіяналізм і адданасць дзяржаве.

"Але галоўная задача, вы гэта цудоўна разумееце, мы не гуляем ні ў якую геапалітыку, для нас важна, каб была нармальная краіна, ціхая, спакойная, зручная для жыцця людзей, і павінна развівацца эканоміка. Эканоміка - гэта вырабіў і прадаў. Таму экспарт для нас найважнейшая задача", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў рабоце паслоў павінен быць эфект - рост эканамічных паказчыкаў. "Мы павінны павялічваць экспарт нават у гэты няпросты перыяд", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. На яго думку, для гэтага ёсць адпаведныя ўмовы ва ўсіх дзяржавах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дыпламаты павінны вызначыць некалькі канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі, на якіх краіна сканцэнтруе намаганні.

"Каб мы не боўталіся, як гэта было раней, з краю ў край, - сказаў Прэзідэнт. - Не трэба спяшацца, старацца ахапіць дзясятак або два дзясяткі напрамкаў супрацоўніцтва. Няхай гэта будзе 5-7, але рэальных. Гэта датычыцца любой дзяржавы".

"Прадстаўляйце годна нашу краіну. Не абяцайце таго, чаго мы не можам. Лепш прамаўчыце, калі няма чаго сказаць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Назначаючы памочнікаў Прэзідэнта - галоўных інспектараў па Гомельскай і Гродзенскай абласцях, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ім трэба будзе ва ўвязцы з мясцовымі органамі ўлады забяспечваць арганізацыю выбарчай кампаніі. "Арганізоўваць выбары, працаваць на канчатковы вынік вы павінны вельмі цесна з губернатарам. Гэта ваша найпершая задача", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паралельна памочнікам Прэзідэнта давядзецца адсочваць, наколькі перадвыбарны працэс адпавядае заканадаўству і ўстаноўкам, дадзеным на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях. "Вы павінны строга гэта кантраляваць, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Трэба акуратна, спакойна правесці гэтыя выбары".

У непасрэднай адказнасці памочнікаў Прэзідэнта застаецца работа з кадрамі ў рэгіёнах. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць кантакты з усёй вертыкаллю мясцовай улады.

Звяртаючыся да новага кіраўніцтва мясцовых выканаўчых камітэтаў, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх як мага хутчэй уваходзіць у курс справы. "Разбярыцеся з кадрамі: з кім вы будзеце працаваць, з кім не будзеце", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён запатрабаваў быць вельмі акуратнымі і ўважлівымі з людзьмі. "Не павінна быць ні фанабэрыі, ні галавацяпства", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад папулізму ў перыяд правядзення выбарчай кампаніі, у тым ліку ў частцы заработных плат. "Давайце перажывём спакойна гэтыя выбары, паглядзім, на што мы здольны", - заўважыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўладзе трэба надаць больш вагі. Недапушчальная сітуацыя, калі кіраўнік ставіць задачу, а потым сам жа яе за адказную асобу выконвае. "Улада павінна займацца сваімі пытаннямі. Але выканальнасць павінна быць строгая. Сказаў, прыняў рашэнне ў выканкаме - гэта павінна быць неадкладна выканана", - лічыць Прэзідэнт. Дзякуючы такому падыходу ўдасца эфектыўна аптымізаваць дзяржаўны апарат, адпаведна вырастуць заработныя платы і даходы дзяржаўных служачых, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях літаральна праз 2-3 тыдні пачнецца ўборачная кампанія. "Вось гэта самае галоўнае. Трэба добра ўбраць, нарыхтаваць, забяспечыць дысцыпліну, каб людзі працавалі і атрымлівалі зарплату - вось уся наша перадвыбарная кампанія. А калі тут не будзе выніку, а мы будзем хадзіць да людзей і спрабаваць што-небудзь сказаць, атрымаецца мыканне і не больш", - адзначыў Прэзідэнт.
Тэгі: Кадры
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь