Прыняцце кадравых рашэнняў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Каўхуту Андрэя Марленавіча |
| Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя |
Ахрамовіча Генадзя Уладзіміравіча |
| Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы |
Назарука Ігара Васільевіча
|
| Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія |
Аляксандрава Аляксандра Мікалаевіча |
| Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба |
Курдзюкова Валерыя Мікалаевіча |
| Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы |
Турчына Аляксандра Генрыхавіча |
| памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці |
Раўнейку Сяргея Васільевіча |
| памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці |
Доўнар Вольгу Аляксандраўну |
| намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта |
Машніну Алену Мікалаеўну |
| членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь |
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне
Фёдаравай Алы Генадзьеўны |
| Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у горадзе Беластоку (Рэспубліка Польшча) |
Токара Мікалая Васільевіча |
| першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама |
Сяркова Міхаіла Мікалаевіча |
| намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама |
Белавуса Уладзіміра Мікалаевіча |
| намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама |
Харытончыка Дзмітрыя Іванавіча |
| намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама |
Крэйдзіча Міхаіла Мікалаевіча |
| старшынёй Пружанскага райвыканкама |
Пачко Аляксандра Мікалаевіча |
| старшынёй Лунінецкага райвыканкама |
Карабача Пятра Пятровіча |
| старшынёй Гарадоцкага райвыканкама |
Шастакова Аляксандра Генадзьевіча |
| намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва |
Шаўчэнка Святланы Аляксандраўны |
| намеснікам міністра па падатках і зборах |
Лабовіча Андрэя Валянцінавіча |
| першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны |
Татарыцкага Валянціна Баляслававіча |
| першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі |
Самасейкі Мікалая Леанідавіча |
| першым намеснікам |
Сянько Віктара Сяргеевіча |
| членам Віцебскага аблвыканкама |
Яўсеева Ігара Уладзіміравіча |
| членам Мінскага аблвыканкама |
Чачукевіча Юрыя Валер'евіча |
| членам Мінскага гарвыканкама |
Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае ў іх рабоце - гэта прафесіяналізм і адданасць дзяржаве.
"Але галоўная задача, вы гэта цудоўна разумееце, мы не гуляем ні ў якую геапалітыку, для нас важна, каб была нармальная краіна, ціхая, спакойная, зручная для жыцця людзей, і павінна развівацца эканоміка. Эканоміка - гэта вырабіў і прадаў. Таму экспарт для нас найважнейшая задача", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што ў рабоце паслоў павінен быць эфект - рост эканамічных паказчыкаў. "Мы павінны павялічваць экспарт нават у гэты няпросты перыяд", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. На яго думку, для гэтага ёсць адпаведныя ўмовы ва ўсіх дзяржавах.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дыпламаты павінны вызначыць некалькі канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі, на якіх краіна сканцэнтруе намаганні.
"Каб мы не боўталіся, як гэта было раней, з краю ў край, - сказаў Прэзідэнт. - Не трэба спяшацца, старацца ахапіць дзясятак або два дзясяткі напрамкаў супрацоўніцтва. Няхай гэта будзе 5-7, але рэальных. Гэта датычыцца любой дзяржавы".
"Прадстаўляйце годна нашу краіну. Не абяцайце таго, чаго мы не можам. Лепш прамаўчыце, калі няма чаго сказаць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Назначаючы памочнікаў Прэзідэнта - галоўных інспектараў па Гомельскай і Гродзенскай абласцях, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ім трэба будзе ва ўвязцы з мясцовымі органамі ўлады забяспечваць арганізацыю выбарчай кампаніі. "Арганізоўваць выбары, працаваць на канчатковы вынік вы павінны вельмі цесна з губернатарам. Гэта ваша найпершая задача", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паралельна памочнікам Прэзідэнта давядзецца адсочваць, наколькі перадвыбарны працэс адпавядае заканадаўству і ўстаноўкам, дадзеным на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях. "Вы павінны строга гэта кантраляваць, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Трэба акуратна, спакойна правесці гэтыя выбары".
У непасрэднай адказнасці памочнікаў Прэзідэнта застаецца работа з кадрамі ў рэгіёнах. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць кантакты з усёй вертыкаллю мясцовай улады.
Звяртаючыся да новага кіраўніцтва мясцовых выканаўчых камітэтаў, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх як мага хутчэй уваходзіць у курс справы. "Разбярыцеся з кадрамі: з кім вы будзеце працаваць, з кім не будзеце", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён запатрабаваў быць вельмі акуратнымі і ўважлівымі з людзьмі. "Не павінна быць ні фанабэрыі, ні галавацяпства", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад папулізму ў перыяд правядзення выбарчай кампаніі, у тым ліку ў частцы заработных плат. "Давайце перажывём спакойна гэтыя выбары, паглядзім, на што мы здольны", - заўважыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўладзе трэба надаць больш вагі. Недапушчальная сітуацыя, калі кіраўнік ставіць задачу, а потым сам жа яе за адказную асобу выконвае. "Улада павінна займацца сваімі пытаннямі. Але выканальнасць павінна быць строгая. Сказаў, прыняў рашэнне ў выканкаме - гэта павінна быць неадкладна выканана", - лічыць Прэзідэнт. Дзякуючы такому падыходу ўдасца эфектыўна аптымізаваць дзяржаўны апарат, адпаведна вырастуць заработныя платы і даходы дзяржаўных служачых, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях літаральна праз 2-3 тыдні пачнецца ўборачная кампанія. "Вось гэта самае галоўнае. Трэба добра ўбраць, нарыхтаваць, забяспечыць дысцыпліну, каб людзі працавалі і атрымлівалі зарплату - вось уся наша перадвыбарная кампанія. А калі тут не будзе выніку, а мы будзем хадзіць да людзей і спрабаваць што-небудзь сказаць, атрымаецца мыканне і не больш", - адзначыў Прэзідэнт.