Прыняць удзел у перапісе насельніцтва Беларусі можна будзе праз інтэрнэт

    Прыняць удзел у перапісе насельніцтва Беларусі можна будзе, запоўніўшы перапісны ліст у інтэрнэце. Адпаведныя карэкціроўкі ва Указ ад 24 кастрычніка 2016 г. № 384 "Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь" унёс Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Рэспандэнтам будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у перапісе насельніцтва шляхам самастойнага запаўнення перапісных лістоў у інтэрнэце.