Прынята Дырэктыва № 3 у новай рэдакцыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 26 студзеня падпісаў Указ, у якім выкладаецца ў новай рэдакцыі Дырэктыва ад 14 чэрвеня 2007 г.  № 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".

    Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы".

    Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.

    Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.

    Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.