Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Беларусі на 2021 год.
Прэзідэнцкія гранты назначаны 73 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Грашовыя сродкі выдзелены на даследаванні і распрацоўкі ў галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук. Яны таксама будуць накіраваны на распрацоўку і прымяненне сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння для павышэння якасці навучання вучняў і студэнтаў, распрацоўку новых метадаў і медыцынскіх тэхналогій дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў.
Выдзеленыя гранты будуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для стварэння новых твораў мастацтва, правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, рэалізацыі наватарскіх праектаў, накіраваных на развіццё беларускай культуры і захаванне нацыянальных духоўных традыцый.