Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў ордэнам Дружбы народаў Аркадзя Дварковіча, Карыма Масімава, Ігара Шувалава і Умірзака Шукеева

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам ордэнам Дружбы народаў намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча, прэм'ер-міністра Казахстана Карыма Масімава, першага намесніка старшыні ўрада Расіі Ігара Шувалава і старшыню праўлення акцыянернага таварыства "Фонд нацыянальнага дабрабыту "Самрук-Казына" Умірзака Шукеева, а таксама ордэнам Пашаны старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Сяргея Нарышкіна.

    Адпаведны Указ Кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў 26 лютага.