Віншаванне Прэзідэнту Усходняй Рэспублікі Уругвай Табарэ Рамону Васкесу Росасу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Прэзідэнта Усходняй Рэспублікі Уругвай Табарэ Рамона Васкеса Росаса з Днём абвяшчэння незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паслядоўнае пашырэнне плённага беларуска-ўругвайскага супрацоўніцтва ў розных галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам краін, з’яўляецца надзейнай асновай для паспяховага  развіцця дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Уругваем на карысць двух народаў.