Прэзідэнт падпісаў указы аб прысваенні прадстаўнікам сілавых ведамстваў генеральскіх званняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні воінскіх, спецыяльных і персанальнага звання.

    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена Андрэю Бурдыку, Андрэю Жуку, Генадзю Казлоўскаму і Ігару Каралю.

    Сяргею Дарошку і Уладзіміру Захарчуку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Дзмітрыю Канапляніку.

    Першаму намесніку Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзіміру Арлоўскаму прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.