Прэзідэнт падпісаў Указ аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу 22-23 чэрвеня

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў Указ № 164 "Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу".

    Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

    Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2500 чалавек, а таксама вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.