Прэзідэнт Дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам № 414 узнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны прэзідэнта Дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Настассю Асіціс.

    Узнагарода прысуджана за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю, а таксама ў ажыццяўленне міжнароднай дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці.