Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэрарыстычных актаў у Валгаградзе.
     
    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрыняты трагічныя паведамленні аб гібелі людзей у выніку тэрарыстычных актаў у Валгаградзе", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь вельмі рашуча асуджае любыя праявы тэрарызму, а асобам, якія ажыццявілі гэтыя бесчалавечныя ўчынкі, няма апраўданняў.