Бел
Галоўная   /  Падзеі

Праведзены назначэнні ў судзейскім корпусе

24 снежня 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 снежня падпісаў Указ № 487 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

Кіраўнік дзяржавы назначыў Дзяніса Валдайцава старшынёй эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. Віталь Лаеўскі вызвалены з пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з далейшым паведамленнем аб яго вызваленні ў Савет Рэспублікі.

З пасады намесніка старшыні і суддзі Мінскага абласнога суда ў сувязі з выхадам у адстаўку вызвалены Генадзь Кляшчонак. Яго месца ў прэзідыуме Мінскага абласнога суда зойме суддзя Марына Дунаева.

Указам таксама назначаны і вызвалены з займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі. Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 488 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".

Тэгі: Кадры
© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь