Прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый Беларусі ўдастоены дзяржузнагарод

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сваім Указам адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі, правядзенне работы па сацыяльнай абароне ветэранаў.

    Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктар Кастко.

    Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі БГАВ Пётр Брузгін, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка № 17 Першамайскага раёна Віцебска БГАВ Таццяна Забела, старшыня камітэта ветэранаў Узброеных Сіл і праваахоўных органаў – намеснік старшыні Рэспубліканскага савета БГАВ Яўген Мікульчык, старшыня савета Крычаўскай раённай арганізацыі ветэранаў БГАВ Зінаіда Скачкова, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў БГАВ Барыс Скобелеў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Хурсан.

    Медалём "За працоўныя заслугі" адзначана старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі ветэранаў БГАВ Зоя Маханёк.

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі за актыўны ўдзел у дзейнасці ветэранскіх арганізацый і ідэйна-патрыятычнае выхаванне моладзі аб’яўлена першаму намесніку старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Мінска БГАВ Аляксею Дэцыку, старшыні пярвічнай арганізацыі ветэранаў Віцебскага аблвыканкама БГАВ Яўгену Емяльянаву, першаму намесніку старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БГАВ Аляксандру Караленку, старшыні камітэта ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Брэсцкай абласной арганізацыі БГАВ Аляксею Кату, старшыні Мінскай раённай арганізацыі БГАВ Анатолю Майсееву, старшыні савета Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Магілёва БГАВ Пятру Мудрагелаву, старшыні Рэспубліканскага савета БГАВ Анатолю Новікаву, члену Савета Светлагорскай раённай арганізацыі БГАВ Уладзіміру Папку, члену прэзідыума Рэспубліканскага савета БГАВ Міхаілу Шыманскаму.

    Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб узнагароджанні медалямі "За бездакорную службу" I,II і III ступеней шэрага работнікаў органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.