Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прадстаўнікі СМІ ўдастоены Падзякі Прэзідэнта

10 студзеня 2020 года
Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Беларусі за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Падзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Сяргея Адзярыхі, аглядальніка палітычнай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юліі Бяшанавай, вядучага дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Вольгі Курышка.

Удастоены Падзякі Прэзідэнта таксама намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Надзея Лысенка, аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі Выдавецкага дома "Беларусь сёння" Андрэй Мукавозчык, рэдактар аддзела рэдакцыі газеты "Звязда" Вольга Мядзведзева і карэспандэнт спецыяльны галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Алена Насачова.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь