Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прадстаўнікі сістэмы МУС удастоены дзяржаўных узнагарод

29 чэрвеня 2017 года
Заслугі дзесяці прадстаўнікоў сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адзначаны ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўныя ўзнагароды будуць уручаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства, асабістую мужнасць, самаадданасць, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і ў экстрэмальных сітуацыях, значныя дасягненні ў навукова-педагагічнай дзейнасці і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў органаў унутраных спраў.

У ліку ўзнагароджаных - намеснік начальніка аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі і аператыўнага забеспячэння спецмерапрыемстваў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі Мікалай Крывальцэвіч, заслугі якога адзначаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені.

Прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Валерый Ананіч узнагароджаны ордэнам Пашаны.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь