Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

28 лютага 2019 года
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага.

Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смелыя і рашучыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне транспартнай галіны, значныя дасягненні ў галіне лёгкай прамысловасці, будаўніцтве і рамонце аўтамабільных дарог.

Дырэктар філіяла "Мостабудаўнічае ўпраўленне № 4" ААТ "Мастабуд" Сяргей Лазбекін і генеральны дырэктар СТАА "Марко" Мікалай Мартынаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Работнікі шэрага будаўнічых прадпрыемстваў і супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС удастоены адпаведна медалёў "За працоўныя заслугі" і "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". У іх ліку машыніст асфальтаўкладчыка Аршанскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 181 Валерый Атрашкевіч, камандзір - другі памочнік механіка зямельных снарадаў філіяла "Ніжняпрыпяцкі" РУЭБП "Днепра-Бугскі водны шлях" Міхаіл Завадскі, камандзіры аддзяленняў вадалазна-выратавальнай службы Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Андрэй Вайтовіч і Аляксандр Вакуліч.

У адпаведнасці з Указам таксама прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" першаму намесніку генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадар" Рыгору Шульзе і "Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь" галоўнаму інжынеру РУЭБП "Днепра-Бугскі водны шлях" Мікалаю Пінчуку.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у паспяховае выкананне работ па рэканструкцыі аўтамабільнага моста цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне яна аб'яўлена шэрагу работнікаў будаўнічых арганізацый. Сярод іх начальнік аддзела тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам РУП "Гомельаўтадар" Віктар Алмабекаў, машыніст бульдозера "РЭУБП "Днепра-Бугскі водны шлях" Уладзімір Кулішэвіч, дырэктар Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута "БеддарНДІ" Віктар Шумчык.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэканструкцыю і мадэрнізацыю Віцебскага футравага камбіната Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена дырэктару ўпраўлення спецыялізаваных работ № 231 ААТ "Жылбуд" Міхаілу Мішчанкову. Начальнік Аршанскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 181 Уладзімір Семянькоў удастоены Падзякі за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у добраўпарадкаванне гарадскіх пасёлкаў Копысь і Балбасава.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь