Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Прадстаўнікі праваахоўных органаў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

6 сакавіка 2018 года
Прадстаўнікі праваахоўных органаў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, значныя заслугі ў ахове грамадскага парадку і поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў унутраных войскаў. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле - начальнік тылу Ігар Татарко і камандзір вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Эдуард Міцкевіч.

Акрамя таго, заслугі вялікай групы прадстаўнікоў унутраных войскаў адзначаны медалём "За адзнаку ў воінскай службе".
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь