Прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".

    Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Міхаіл Жукевіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Павел Крэс, старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі Мінска Павел Шацько.

    Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджваюцца старшыня савета Баранавіцкай гарадской арганізацыі Мікалай Асташка, намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Мікалай Баброў, старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі Валерый Лушчык, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Алег Хватынец.

    Яны адзначаны ўзнагародамі за вялікія дасягненні ў грамадскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў і патрыятычнае выхаванне моладзі.