Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прадоўжаны тэрміны выплаты імянных стыпендый Прэзідэнта ў галіне фізкультуры і спорту

10 верасня 2020 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім да 30 верасня 2021 года прадоўжаны тэрміны выплаты раней назначаных імянных стыпендый Прэзідэнта Беларусі ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Такое рашэнне звязана з заканчэннем у гэтым годзе апошніх тэрмінаў іх выплаты і пераносам на 2021 год Алімпійскіх, Паралімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

Рашэнне па кожнай кандыдатуры будзе прымацца Міністэрствам спорту і турызму індывідуальна.

Рэалізацыя распараджэння дасць магчымасць забяспечыць неабходныя ўмовы для спартсменаў, трэнераў і іншых спецыялістаў, якія вядуць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў і іншых буйных міжнародных спаборніцтваў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь