Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

  • 17

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркавалі развіццё міждзяржаўных адносін на сустрэчы, якая адбылася 14 мая ў Сочы.

"У нас запланаваны Вышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (Прэзідэнта Расіі) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзём, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы праводзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне дастойна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць пытанні, што назбіраліся ў двухбаковых адносінах. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, калі сёння не ўдасца прыняць якія-небудзь рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час маючых адбыцца мерапрыемстваў.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін канстатаваў, што супрацоўніцтва паміж краінамі прадаўжае ўмацоўвацца, у тым ліку ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. "Я рады магчымасці на палях сённяшняга міжнароднага мерапрыемства абмеркаваць і двухбаковыя пытанні", - сказаў ён.