Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Перагаворы з Прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі

23 сакавіка 2018 года
Перагаворы з Прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі
глядзіце таксама: відэа
23 сакавіка 2018 года
Перагаворы з Прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі
Афіцыйны візіт у Грузію
глядзіце таксама: фота
22 сакавіка 2018 года
Афіцыйны візіт у Грузію
39 фота

У развіцці супрацоўніцтва з Грузіяй адзін з галоўных акцэнтаў трэба зрабіць на падрыхтоўцы кадраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 сакавіка на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні былі падпісаны гістарычныя дамоўленасці, і яшчэ раз падкрэсліў актыўную ролю грузінскага боку ў развіцці адносін. "Мы дамовіліся, што не проста будзем гандляваць, не проста ствараць сумесныя прадпрыемствы, але мы дамовіліся вучыць людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы шырэй гэта будзем рабіць настолькі, наколькі вам гэта патрэбна. Можна прадаць тэхніку, тэхналогіі сюды прывезці, але калі кампетэнцыі не будзе ў мясцовых людзей менавіта гэтым займацца, перспектыў мала", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама лічыць важным пры стварэнні сумесных прадпрыемстваў развіваць лакалізацыю. І для гэтага таксама патрэбны падрыхтаваныя кадры. "Таму галоўнае, аб чым мы дамовіліся, што следам за тэхналогіямі павінны ісці людзі, якіх неабходна падрыхтаваць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Беларусь таксама гатова дапамагчы Грузіі ў развіцці сельскай гаспадаркі, у тым ліку сучаснымі тэхналогіямі, ствараючы навуковыя цэнтры.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь