Перагаворы з Прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам

  • 37

У аснову беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва павінны быць пакладзены пытанні эканомікі і абароны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 студзеня на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам.

"Мы ўчора змаглі абмеркаваць шэраг праблемных пытанняў, напрамкаў стратэгічнага супрацоўніцтва на будучыню. Дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час у выніку кантактаў нашых членаў урадаў сфарміруем план дзеянняў на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы, які будзе адлюстроўваць сутнасць нашых адносін. Зразумела, у аснову гэтага плана павінны быць пакладзены пытанні эканомікі і абароны, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Было б вельмі добра, калі б у гэтай дарожнай карце былі канкрэтызаваны асобныя праекты".

Беларусь валодае вялікім прамысловым і навуковым патэнцыялам. "Гэта дасталася нам у тым ліку ад той вялікай краіны, Савецкага Саюза, у якой мы жылі. Тады Беларусь была самым высокатэхналагічным цэнтрам Савецкага Саюза. Тут былі сканцэнтраваны ўсе фінішныя вытворчасці той прадукцыі, якую мы пастаўлялі на экспарт. І пад гэту эканамічную базу была падведзена сур'ёзная навука. Мы гэта ўсё захавалі і вывелі на больш высокі, сучасны ўзровень. Таму мы зможам быць канкурэнтаздольнымі на вашым рынку. Але, як я гаварыў ужо Прэзідэнту, гэта будзе для вас значна танней, чым супрацоўніцтва па гэтых напрамках з іншымі краінамі, перш за ўсё з краінамі Захаду", - звярнуў увагу беларускі лідар.