Бел
Галоўная   /  Падзеі

Перагаворы з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж

12 верасня 2017 года
Перагаворы з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж
глядзіце таксама: відэа
12 верасня 2017 года
Перагаворы з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя
глядзіце таксама: фота
12 верасня 2017 года
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя
24 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выхад беларуска-індыйскіх адносін на якасна новы ўзровень. Аб гэтым ён заявіў 12 верасня на перагаворах з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж.

"Мне сапраўды прыемна быць у гэтай цудоўнай краіне. Я шчыра лічу, што Індыя - вельмі перспектыўная краіна, якая ўжо ў бліжэйшым будучым, у наш з вамі час, будзе вызначаць і будучае нашай планеты, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб міністэрствы замежных спраў Індыі і Беларусі сталі сапраўднымі маторамі развіцця, надання дынамікі нашым адносінам".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што калі два міністры возьмуць на сябе гэту функцыю, адыграюць сваю ролю ва ўмацаванні двухбаковых адносін, то ў бліжэйшыя гады Беларусь і Індыя выйдуць на вельмі высокі ўзровень адносін. "А ў нас ёсць што прапанаваць адзін аднаму", - заўважыў ён.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў адсутнасць праблемных момантаў у адносінах Беларусі і Індыі. "Але каб будынак нашай дружбы быў трывалым, трэба пад яго падвесці моцны фундамент. Гэта эканоміка, гандлёва-эканамічныя адносіны. У перагаворах з кіраўніцтвам Індыі будуць у цэнтры ўвагі менавіта гэтыя пытанні", - дадаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Міністр замежных спраў Індыі адзначыла, што гэты візіт мае асаблівае значэнне, паколькі бакі адзначаюць 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Яна падкрэсліла цесныя гістарычныя і культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі і згадзілася, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва рэалізаваны далёка не поўнасцю.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь