Бел
Галоўная   /  Падзеі

Павел Пуставой вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Іспаніі

31 жніўня 2020 года
Павел Пуставой пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа за неналежнае выкананне службовых абавязкаў. Гэта прадугледжана Указам № 327, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня.

Таксама на падставе Указа Павел Пуставой вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і па сумяшчальніцтве Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі.
Тэгі: Кадры
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь