Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

4 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з падзякай за падтрымку ў барацьбе з каранавірусам.

"Сардэчна дзякую Вам за своечасовую падтрымку Беларусі ў барацьбе з каранавірусам. Атрыманыя з дружалюбнага Кітая вельмі запатрабаваныя медыцынскія прэпараты і сродкі аховы дадуць магчымасць нам больш эфектыўна процістаяць распаўсюджванню пандэміі. Нашы сумесныя намаганні па пераадоленні часовых цяжкасцей чарговы раз пацвердзілі моцную дружбу і асаблівы характар беларуска-кітайскага партнёрства, напоўнілі адносіны паміж дзвюма краінамі асаблівым даверам і салідарнасцю", - гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Сі Цзіньпінам летам гэтага года на гасціннай зямлі Беларусі для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт пажадаў Старшыні КНР моцнага здароўя, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а брацкаму народу Кітая - міру, згоды і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь