Бел
Галоўная   /  Падзеі

Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

4 жніўня 2020 года
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Ч.1
глядзіце таксама: відэа
4 жніўня 2020 года
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Ч.1
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Ч.2
глядзіце таксама: відэа
4 жніўня 2020 года
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Ч.2
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
глядзіце таксама: фота
4 жніўня 2020 года
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
27 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

На мерапрыемства былі запрошаны больш за 2,5 тыс. чалавек з усёй Беларусі. Па традыцыі на ім прысутнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены Урада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовых органаў улады. Таксама запрошаны парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных канфесій, дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі банкаў, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, эксперты.

Кіраўнік дзяржавы ў час Паслання звярнуў увагу, што чарада беспрэцэдэнтных падзей дае падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі.

"У жыцці кожнай дзяржавы і ўсяго свету ў цэлым часам адбываюцца падзеі, якія беспрэцэдэнтна ўплываюць на ход гісторыі. 2020 год з самага яго пачатку аказаўся напоўненым чарадой такіх падзей. І сёння яны даюць нам падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што сотні тысяч жыццяў па ўсёй планеце забрала пандэмія, абваліліся цэны на нафту, вярнуўся глабальны эканамічны крызіс, свет накрыла хваля пратэстаў і ўзброеных канфліктаў, затрашчаў па швах Еўрасаюз. "І гэта толькі пачатак", - лічыць ён.

"Каб зразумець, што адбываецца з намі, трэба разумець, што адбываецца вакол нас. Свет глабалізуецца, ступень узаемазалежнасці паміж дзяржавамі няўхільна расце. Агульнасусветныя выклікі і пагрозы закранаюць абсалютна ўсе дзяржавы без выключэння, у тым ліку і нас. Нават калі прырода іх узнікнення і прычыны зарадзіліся за тысячы кіламетраў ад нашых беларускіх граніц", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, з'яўляецца паўнацэнным удзельнікам усіх асноўных міжнародных працэсаў. Краіна звязана трывалымі гандлёва-эканамічнымі ніцямі з усімі рэгіёнамі свету. "Менавіта таму сённяшнюю сітуацыю мы павінны разглядаць у кантэксце міжнародных адносін, - растлумачыў Прэзідэнт. - Для нас відавочна, што свет становіцца ўсё больш нестабільным і непрадказальным. Наколькі - ніхто сёння прадказаць не зможа. Прынцыповыя супярэчнасці паміж дзяржавамі і блокамі, назбіраныя за апошнія дзесяцігоддзі, пераходзяць у вострую канфліктную стадыю. За апошні час канчаткова ні адна з важнейшых міжнародных праблем не была вырашана".

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь