Пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў

  • 32
У Мінску прайшлі пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Прэзідэнты падпісалі дагавор аб спыненні дзейнасці ЕўрАзЭС.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ЕўрАзЭС дастойна выканала сваю ролю, пройдзены вялікі і складаны шлях інтэграцыйнага будаўніцтва. "Самае галоўнае, што ЕўрАзЭС стала фундаментам для стварэння Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, якія, ў сваю чаргу, заклалі асновы будучага Еўразійскага эканамічнага саюза, - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Таму сённяшнія рашэнні аб змяненні фармату нашага ўзаемадзеяння - гэта адэкватнае адлюстраванне сучасных тэндэнцый інтэграцыі на постсавецкай прасторы".

ЕўрАзЭС спыніць работу з 1 студзеня 2015 года ў сувязі з пачаткам функцыянавання больш развітога інтэграцыйнага аб'яднання - Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што на карце сусвету сфарміраваўся новы магутны эканамічны цэнтр - Еўразійскі эканамічны саюз.

"Сёння мы праводзім наша пасяджэнне ва ўмовах, калі Еўразійскі эканамічны саюз дэ-факта заняў сваю нішу ў сусветным эканамічным і нават палітычным парадку дня. Мы дэ-юрэ завяршаем фарміраванне буйнейшага агульнага рынку на еўразійскай прасторы", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь, Казахстан і Расія праінфармавалі сусветную супольнасць аб практычна сінхроннай ратыфікацыі парламентамі краін Дагавора аб ЕАЭС, які ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 года.

Кіраўнікі дзяржаў таксама падпісалі дагавор аб далучэнні Арменіі да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.