Бел
Галоўная   /  Падзеі

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

11 кастрычніка 2017 года
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы
глядзіце таксама: відэа
11 кастрычніка 2017 года
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы
Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
глядзіце таксама: фота
11 кастрычніка 2017 года
Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
18 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы.

Мерапрыемству папярэднічала традыцыйная цырымонія сумеснага фатаграфавання кіраўнікоў дэлегацый. Лідары краін у вузкім, а затым у пашыраным складзе разгледзелі пытанні ў сферы інфарматызацыі, мытнага рэгулявання, канкурэнцыі, натуральных манаполій, прамысловага супрацоўніцтва і міжнароднай дзейнасці.

Адной з ключавых тэм стала абмеркаванне лічбавага парадку дня ЕАЭС да 2025 года. Былі прадстаўлены асноўныя напракі міжнароднай дзейнасці саюза на 2018 год. Прэзідэнтаў праінфармавалі аб ходзе ратыфікацыі Мытнага кодэкса ЕАЭС, які павінен уступіць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

На разгляд было вынесена распараджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб падрыхтоўцы дарожнай карты, якая будзе накіравана на гарманізацыю заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій. Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Было прынята рашэнне, што Расія прыме старшынства ў органах ЕАЭС у 2018 годзе.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны пакет дакументаў аб паглыбленні ўзаемадзеяння па розных напрамках.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь