Бел
Галоўная   /  Падзеі

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы

30 чэрвеня 2017 года
Выступленне на пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы
глядзіце таксама: відэа
30 чэрвеня 2017 года
Выступленне на пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы
Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
глядзіце таксама: фота
29 чэрвеня 2017 года
Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
25 фота

Беларусь і Расія маюць намер поўнасцю задзейнічаць саюзны патэнцыял для ўстойлівага развіцця і павышэння ўзроўню дабрабыту брацкіх народаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 чэрвеня, падводзячы вынікі пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета ў Маскве.

"Сёння мы праводзім найбольш актуальныя і маштабныя мерапрыемствы ў нашых двухбаковых адносінах - пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета і Форум рэгіёнаў. Прысутнасць на гэтых пляцоўках вялікай колькасці прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі і Расіі з'яўляецца сведчаннем вельмі цесных сувязей двух брацкіх народаў, дэманстрацыяй узаемнай нацэленасці на далейшае ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Раней у Санкт-Пецярбургу краіны ўзгаднілі прынцыповыя падыходы двухбаковага супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы да 2025 года. "Спадзяюся на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне нашых галіновых міністэрстваў адносна фарміравання агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт назваў цэнтральнымі пытаннямі парадку дня прамысловую кааперацыю і ўзаемадзеянне ў сельскагаспадарчай сферы, прапанаваўшы перайсці да абмеркавання ў першую чаргу гэтых пытанняў.


Бакі падрабязна разгледзелі праблематыку захавання патэнцыялу машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы, адзначыўшы, што аб'ёмы ўзаемнага тавараабароту ў гэтай сферы дэманструюць пазітыўную дынаміку. Разам з тым было падкрэслена, што расійскія і беларускія вытворцы павінны мець раўнапраўны доступ да мер дзяржаўнай падтрымкі, прадугледжаных у абедзвюх краінах. Такое двухбаковае субсідзіраванне дасць магчымасць прадпрыемствам актыўна развіваць кааперацыю і паглыбляць узровень лакалізацыі.

Важнай тэмай перагавораў стала супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе. Бакі дамовіліся прыняць неабходныя меры па самых актуальных пытаннях у гэтай сферы.

Усяго парадак дня пасяджэння ўключаў дзевяць пытанняў, па кожным з іх Вышэйшы дзяржаўны савет прыняў адпаведныя рашэнні. Акрамя таго, абмяркоўваліся напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія першапачаткова не былі прадугледжаны парадкам дня. У прыватнасці, магчымая адмена роўмінгу на прасторы Саюзнай дзяржавы, далейшыя работы па рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці і шэраг іншых тэм.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што прынятыя рашэнні і дасягнутыя дамоўленасці актывізуюць далейшае развіццё ўсяго спектра двухбаковых адносін. Ён заклікаў урады дзвюх краін у цесным кантакце забяспечыць іх максімальную рэзультатыўнасць. "Галоўны вынік работы ў тым, што мы пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць канструктыўны дыялог, вырашаць самыя вострыя пытанні па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Нашы дзяржавы маюць намер поўнасцю задзейнічаць саюзны патэнцыял для ўстойлівага развіцця і павышэння ўзроўню дабрабыту братэрскіх народаў", - заявіў беларускі лідар.

Перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Бакі абмеркавалі найбольш важныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў інтэграцыйных фарматах, абмяняліся меркаваннямі па міжнароднай праблематыцы.


Тэгі: Візіты
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь