Бел
Галоўная   /  Падзеі

Пасяджэнне Савета Бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў

19 жніўня 2020 года
Пасяджэнне Савета Бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў
Вынікі пасяджэння Савета Бяспекі
глядзіце таксама: відэа
19 жніўня 2020 года
Вынікі пасяджэння Савета Бяспекі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня правёў пасяджэнне Савета Бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў.

Кіраўнік дзяржавы закрануў праводзімую ў краіне ўборачную кампанію. "Спачатку некалькі слоў аб сітуацыі ў нашай краіне. Зразумела, арганізавана Урадам і губернатарамі вельмі вялікая работа па функцыянаванні эканомікі. І перш за ўсё ў галіне сельскай гаспадаркі. Вы разумееце, ніхто не адмяняў работы ў вёсцы. Уборачная кампанія збожжавых каласавых падыходзіць да фінішу. Засталося ўбраць 10% збожжа", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Але наперадзе яшчэ вельмі шмат работы для таго, каб убраць багаты ўраджай і быць упэўненымі ў будучыні, што сітуацыя не толькі з прадуктамі харчавання, але і ў эканоміцы ў нас будзе стабільная", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У час пасяджэння Прэзідэнт таксама выказаўся аб пагрозах і націску ў адносінах да шэрага катэгорый грамадзян, што мае месца ва ўмовах бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі.

"Нягледзячы на тое, што ўся краіна ў прынцыпе ў пераважнай большасці занята работай, тым не менш, складанасці ў плане грамадска-палітычнай сітуацыі застаюцца. Мы гэта бачым, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Як я ўчора гаварыў, заспакойвацца нельга. Тыя, хто хоча нас заспакоіць, не атрымаецца".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што асноўнымі пагрозамі, якія выклікаюць непакой, з'яўляецца тое, што пастаянна прадаўжаюцца пагрозы ў адрас сем'яў ваенных, міліцыі, спецслужбаў, дзяржаўных служачых, работнікаў СМІ. "Робяцца нават атакі на членаў Урада. Вы бачылі паводзіны асобных мітынгуючых у адносінах да міністра аховы здароўя", - прывёў прыклад беларускі лідар.

"Пагрозы і атакі (гэта таксама нас непакоіць), на рабочых заводаў і фабрык, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Іх перад і пасля працоўнага дня прапускаюць на прахадной праз калідор агрэсіўнага натоўпу. Як гестапа. Я проста хачу сказаць рабочым, выказаць ім вялікую падзяку і папрасіць, каб яны не апускалі вочы ў асфальт. Вы, рабочыя, гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгуючымі, якія вас сустракаюць на прахадной, мы разбяромся", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў кіраўніцтва заходніх краін, якія збіраюцца і абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі, перш за ўсё звярнуць увагу на праблемныя пытанні ў сваіх краінах.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што прадаўжаецца фінансаванне вулічных акцый і беспарадкаў. "Заходнія дзяржавы ўжо непасрэдна, не ўтойваючы, адкрыта заяўляюць аб зборы сродкаў і накіраванні іх у Беларусь. Мы гэта бачым. Вядома, мы не можам прасачыць усе сродкі, якія сюды паступаюць. Таму што вельмі шмат сродкаў паступаюць наяўнымі грашыма. Але мы гэта ведаем і на гэтым пытанні сканцэнтруемся", - сказаў ён.

"Кіраўнікі заходніх дзяржаў прапануюць нам перагаворы, размовы. А ў гэты час прадаўжаюць гнуць сваю лінію. Мы таксама гэта бачым, разумеем, але не ўспрымаем. Я хачу, каб гэта яны пачулі. Яны збіраюцца правесці сёння або заўтра нараду на ўзроўні ці то МЗС, ці то кіраўнікоў Еўрапейскага саюза, - адзначыў Кіраўнік дзяржвы. - Я проста ім параіў бы: перш чым тыцкаць пальцам у нас, унесці ў парадак дня сваіх нарад пытанні "жоўтых камізэлек" у Францыі, жудасных беспарадкаў у ЗША. Я хацеў бы, каб яны перш за ўсё разгледзелі пратэсты супраць каранавіруснай ізаляцыі ў Германіі, іншых краінах Еўропы".

"Я намякаю на тое, што вельмі шмат праблем у іх. І не трэба сёння ківаць на Беларусь, каб адвесці ўвагу ад тых праблем, якія існуюць у Францыі, ЗША, Германіі і гэтак далей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што ўжо потым, пасля разгляду сваіх пытанняў, шостым ці сёмым пунктам можна было б унесці ў парадак дня і пытанне па Беларусі. "Мне здаецца, што ў гэтых спадароў бервяно ў воку. Але яны гэтага не бачаць. Гасподзь з імі", - сказаў Прэзідэнт.

"Яшчэ адна праблема - гэта фэйкі. Адкрытая хлусня ў інтэрнэце: замежныя войскі ў Беларусі, тэхніка з Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Вы, напэўна, ужо гэта бачылі, калі гэтыя фэйкі раскручваюцца. Бяруць калону ваеннай тэхнікі - невядома калі, невядома чыя, невядома на якой дарозе, але трэба сказаць, што яны з расійскай граніцы ў Оршу рухаюцца", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

"Знялі, не разумеючы таго, што гэта беларускія БТР, а не расійскія. І што яны рухаліся ў напрамку заходняй граніцы (некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка даручыў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска ў Гродна. - Заўвага), калі мы прынялі рашэнне аб тым, што нам трэба прымаць дадатковыя меры па абароне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, дзяржаўнай граніцы на Захадзе", - сказаў Прэзідэнт.

"Што датычыцца замежных войскаў, то сёння ні аднаго чалавека з іншых дзяржаў у Беларусі няма", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні яшчэ раз пацвердзіў сваю пазіцыю адносна незаконнасці стварэння ў краіне тых ці іншых альтэрнатыўных органаў, накіраваных на захоп улады. "Я пра гэта ўжо гаварыў: створана так званая чорная сотня для прыёму, перадачы ўлады. Так званы штаб апазіцыі. Што дзіўна, там ужо выстраіліся ў чэргі і дзеляць партфелі. Я хачу сказаць: паважаныя чарнасоценцы, у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе. Мётлы і лапаты ў нас ёсць. Мы забяспечым", - сказаў Прэзідэнт.

"Хачу паўторна нагадаць: стварэнне альтэрнатыўных, паралельных і іншых органаў, тых жа "соцень" з мэтай захопу ўлады караецца законам", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ўлада не знаходзіцца ў адзіноцтве. "Мы абсалютна не адны", - сказаў ён. Так, напярэдадні па краіне прайшлі мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян. "Я вельмі добра інфармаваны аб гэтых акцыях. Людзі заяўлялі сваю пазіцыю. Хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі нехта думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся. І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы вытрымаем. Мы свой шлях пройдзем так, як гэта трэба", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо выразна відаць), шашкі точыць, атрымае сур'ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І такія рэчы будуць спынены кардынальна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што любыя перамены павінны ажыццяўляцца ў рамках заканадаўства і прававога поля, у адваротным выпадку гэта прывядзе да цяжкіх наступстваў для краіны.

"Яшчэ раз паўтару: калі нехта думае і хоча перамен, то яны павінны быць у рамках закону. Перамены ўсякія павінны быць прапісаны ў Канстытуцыі. І гэта работа прадаўжаецца. Яна будзе актывізавана. І наколькі гэта магчыма, і наколькі гэта будзе падтрымана насельніцтвам, ад гэтага залежыць хуткасць прыняцця Канстытуцыі. І па Канстытуцыі мы ўжо можам весці дыскусію аб перавыбранні органаў улады", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на сённяшні дзень у краіне ёсць сфарміраваная нарматыўна-прававая база, дзеючая Канстытуцыя. "І яе трэба свята выконваць і прытрымлівацца. Вы мяне зразумейце, што ў мяне няма іншага выхаду, як утрымаць краіну ў рамках прававога поля згодна з гэтай Канстытуцыяй. У адваротным выпадку намі будуць кіраваць іншыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.



Кіраўнік дзяржавы агучыў падагульняючыя рашэнні праведзенага пасяджэння Савета бяспекі. Канкрэтныя даручэнні дадзены па розных напрамках і датычацца пытанняў стабілізацыі абстаноўкі ў краіне - арганізацыі бяспекі, падтрымання правапарадку, устойлівай работы прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці СМІ, інфармавання замежных лідараў аб сітуацыі ў Беларусі.

"Даручаю Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, мы з абмеркавання гэта бачым, узмацніць ахову дзяржаўнай граніцы па ўсім перыметры ў мэтах недапушчэння ў Беларусь з іншых краін баевікоў, зброі, боепрыпасаў, грошай для фінансавання беспарадкаў. Мы бачым, што гэтыя грошы паступаюць", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў тым ліку гэтыя грошы ідуць на аплату ўдзельнікам пратэстаў, хоць і не ўсім. "Плацяць людзям, якія хочуць зарабіць. З кветачкамі пастаяць, яшчэ нешта зрабіць. Я не хачу сказаць, што ўсе такія. Але вялікія грошы паступаюць, і прытым адкрыта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, падвёў вынік Прэзідэнт, органы пагранслужбы, акрамя спецслужбаў, таксама павінны ўдзельнічаць у перакрыцці такіх фінансавых патокаў і каналаў.

"Міністэрству абароны асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць перамяшчэнню войскаў НАТА на тэрыторыю Польшчы і Літвы. Мы павінны адсочваць напрамкі іх руху і іх задумы. Але цяпер мы ўсе гэтыя задумы бачым. Асабліва нас гэта не напружвае, але асобныя факты, асабліва на гродзенскім напрамку, прымушаюць задумацца. Таму нам абавязкова трэба прыняць меры і не баяцца выводзіць нашы Узброеныя Сілы і тэхніку на напрамкі іх перамяшчэння", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Гэта значыць трэба кантраляваць такія пытанні. Асабліва ў Гродне, у гродзенскім напрамку. Таму што вельмі ж ужо вялікае жаданне там дэстабілізаваць абстаноўку яшчэ больш, чым у Мінску", - дадаў беларускі лідар.

Міністэрству ўнутраных спраў Аляксандр Лукашэнка даручыў не дапускаць беспарадкаў у краіне, і асабліва ў Мінску. "У Мінску не павінна быць больш ніякіх беспарадкаў. Людзі стаміліся, людзі патрабуюць міру і цішыні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што, з аднаго боку, і добра, што беларусы адчулі, што яны могуць страціць. "Але, слухайце, мора ж людзей, пераважная большасць, якія прывыклі жыць у спакойнай краіне. І мы гэту спакойную краіну павінны ім вярнуць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў абараніць рабочыя калектывы ад шальмавання і пагроз вуліцы. "Абараніць рабочыя калектывы - не толькі рабочых фабрык і заводаў, але і іншыя калектывы, арганізацыі (у іх адрас сыплюцца пагрозы), калектывы сродкаў масавай інфармацыі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Калі нехта ў сродках масавай інфармацыі - АНТ, БТ, яшчэ недзе - хочуць пабаставаць, выйсці і потым зноў вярнуцца, такога шанцу ў іх быць не павінна. Пайшлі - ідзіце. Але абараніць калектывы патрэбна. І гэта наша сёння задача. Яна актуальная", - дадаў Прэзідэнт.

Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка даручыў выяўляць і спыняць дзеянні арганізатараў вулічных беспарадкаў, раскрываць каналы фінансавання беспарадкаў у Беларусі. "Як бы ні было складана, мы павінны прадаўжаць гэту работу і працаваць максімальна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Па лініі Міністэрства замежных спраў Кіраўнік дзяржавы даручыў арганізаваць работу па давядзенні да кіраўнікоў заходніх дзяржаў інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі. "Ім проста трэба расказваць, што адбываецца ў Беларусі. Каб гэту інфармацыю атрымалі і Меркель, і Макрон, і Дуда, і Наўседа і іншыя, і Зяленскі. Каб яны ведалі, што адбываецца ў Беларусі, афіцыйны пункт гледжання, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І папярэдзіць іх (не баяцца) аб адказнасці за распальванне беспарадкаў. Фінансаванне беспарадкаў - гэта і ёсць распальванне. І мы бачым сёння, што гэта фінансаванне прадаўжаецца".

"Па-другое, барабаніць гусеніцамі на граніцы з Беларуссю, праводзіць цяпер вучэнні контрпрадукцыйна. Яны гэта павінны разумець, і яны будуць за гэта адказваць, калі што здарыцца", - дадаў беларускі лідар.

"Сродкам масавай інфармацыі - тлумачыць, расказваць, папярэджваць людзей, што праграмы гэтай "чорнай сотні" - шлях у прорву да знішчэння Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Вы гэта бачыце. Больш таго, яны штурхаюць нас да сутыкнення з гістарычна брацкім нам народам - рускімі, расіянамі. Гэтага дапусціць нельга. Таму трэба актывізавацца сродкам масавай інфармацыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Ураду забяспечыць рэалізацыю і кантроль яго даручэнняў па бесперабойным функцыянаванні прадпрыемстваў. "Трэба сказаць, што тут работа і кіраўнікамі, і Урадам праведзена вялікая, і ёсць добрыя вынікі. Але расслабляцца нельга", - заявіў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна аказаць падтрымку кіраўнікам прадпрыемстваў у арганізацыі вытворчага працэсу. "Абавязкова трэба гэта зрабіць. Не трэба кідаць кіраўнікоў адзін на адзін з тым натоўпам, які часам сядзіць на прахадной, перашкаджае людзям працаваць. Ну і ўнутры ж прадпрыемстваў ёсць пэўнае кола людзей, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Мы не павінны нагнятаць у працоўных калектывах абстаноўку. Але, тым не менш: хочаш працаваць - працуй (як я ўжо казаў), не хочаш - за вароты, не перашкаджай працаваць іншым. Але вяртання потым назад на гэта прадпрыемства быць не павінна. У нас у чарзе стаяць людзі на прадпрыемствы. Ды і празмернай колькасці на любым прадпрыемстве, якія сёння на слыху, многа".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць засяродзіць увагу на вырашэнні штодзённых задач і пытанняў жыцця грамадзян краіны. "Тут Дзяржсакратар правільна прапаноўваў і іншыя, і губернатары аб гэтым гаварылі", - адзначыў Прэзідэнт.

"Людзі павінны бачыць, што органы ўлады, асабліва цэнтральныя, займаюцца не толькі пытаннямі навядзення парадку ў горадзе-героі Мінску і іншых двух-трох гарадах, але і займаюцца вырашэннем пытанняў, ад якіх залежыць жыццё нашых людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.


Тэгі: Нарады
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь