Бел
Галоўная   /  Падзеі

Парад у гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Маскве

24 чэрвеня 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня разам з сынамі прысутнічаў у Маскве на ваенным парадзе, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У ліку высокіх замежных гасцей, якія таксама прыбылі на парад, прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, прадстаўнікі вышэйшых органаў улады некаторых іншых дзяржаў, паслы краін - саюзнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі. Былі запрошаны таксама кіраўнікі некаторых міжнародных арганізацый, у тым ліку Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч і Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

На заканчэнне мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі і лідарамі іншых дзяржаў, якія прыбылі на парад у Маскве, усклаў кветкі да Вечнага Агню ля Магілы Невядомага Салдата ля Крамлёўскай сцяны.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь