Палкоўнік міліцыі Уладзімір Захарчук назначаны начальнікам УУС Гомельскага аблвыканкама

    Генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. На гэту пасаду назначаны палкоўнік міліцыі Уладзімір Захарчук. Адпаведныя ўказы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня.