Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі МТРК "Мір" і старшыня камісіі Савета Рэспублікі
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Нацыянальнага
філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" у нашай краіне. У
прыватнасці, за плённую работу, высокі прафесіяналізм, заслугі ў фарміраванні і
развіцці інфармацыйнай прасторы СНД гэтай ўзнагароды ўдастоены рэдактар студыі
тэлебачання Дар'я Кірылава і тэлеаператар Вадзім Трусаў.
Гэтай жа ўзнагароды за шматгадовую плённую работу,
значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ўдастоены старшыня
Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай
палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў.